Сустрэча са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай
Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць дастойна і згодна з Канстытуцыяй. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 чэрвеня ў ходзе рабочай сустрэчы са старшынёй Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзіяй Ярмошынай.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года выказвалася шмат дарэмных меркаванняў аб тым, што прэзідэнцкія выбары ў краіне правядуць датэрмінова. "Пісанняў у канцы мінулага года было шмат: Лукашэнка правядзе выбары ў лютым, сакавіку, пакуль тут не настаў горшы час, скарыстаецца сітуацыяй ва Украіне і гэтак далей, і да таго падобнае, - адзначыў Прэзідэнт. - Я тады сказаў, што мы сумленна правядзём гэтыя прэзідэнцкія выбары і ў тэрмін. Мы гэта слова трымаем".
"Мы нікому не будзем забараняць назіраць за выбарамі, у тым ліку і з боку, як і ўнутраным наглядальнікам. Адзінае, хачу папрасіць, каб мы не абяцалі таго, чаго не можам зрабіць, і не эксперыментавалі па-за законамі, - сказаў Прэзідэнт. - У нас ёсць законы, нармальныя законы - не горшыя, чым у іншых, якія могуць забяспечыць стабільнасць і спакойнае правядзенне ўсёй гэтай электаральнай кампаніі, і ў тым ліку пасля прэзідэнцкіх выбараў".
У час рабочай сустрэчы былі таксама закрануты пытанні фінансавання выбарчай кампаніі. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, лішніх грошай няма, але ўсё павінна быць дастойна, як і раней. "У нас ніколі не было перабораў. У нас не траціліся сотні мільёнаў, мільярды долараў на гэтыя кампаніі. Ніякіх хабараў, ніякіх пабораў. У гэтых адносінах мы можам узорам служыць для любой дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, у бліжэйшы час адбудзецца нарада са службовымі асобамі, якія будуць удзельнічаць у арганізацыі правядзення выбарчай кампаніі. Галоўную ролю ў гэтым працэсе ў адпаведнасці з заканадаўствам будзе адыгрываць ЦВК.
Цэнтрвыбаркаму трэба будзе выказаць свае прапановы па канкрэтнай даце правядзення прэзідэнцкіх выбараў, рашэнне па гэтым пытанні будзе прымаць парламент. "Усё будзе дастойна і па Канстытуцыі", - падагульніў Кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Лідзія Ярмошына праінфармавала, што ЦВК прапануе правесці выбары Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка. Гэта дата апраўдана, паколькі не давядзецца збіраць пазачарговую сесію Палаты прадстаўнікоў для таго, каб аб'явіць выбарчую кампанію. Кіраўнік Цэнтрвыбаркама мае намер звярнуцца ў Парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня і, такім чынам, быў пакладзены пачатак прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.