Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
- 10
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў да наступнай уборачнай кампаніі давесці якасць вырабляемых у Беларусі камбайнаў да ўзроўню лепшых замежных аналагаў. Адпаведную задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў 1 жніўня ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць, дзе наведаў ААТ "Гастэлаўскае".
"Камбайны да наступнай уборкі павінны быць не горшыя за нямецкія і амерыканскія", - сказаў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу на якасці вырабляемай тэхнікі. "Перадайце кожнаму майстру і рабочаму - за якасць будзем вельмі строга патрабаваць. Канкурэнцыя кожны год узмацняецца", - адзначыў беларускі лідар.
Яшчэ адзін важны аспект - неабходнасць павышэння лакалізацыі ў вытворчасці тэхнікі. "Вазіць сюды імпартныя дэталі, збіраць камбайны і хваліцца потым - нам гэтага не трэба. Мы самі павінны гэта вырабляць, і гэта ваша задача", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнту далажылі аб фінансава-эканамічных паказчыках работы ВА "Гомсельмаш", у тым ліку аб павелічэнні продажаў на знешні рынак, зніжэнні дэбіторскай запазычанасці. У цэлым прадпрыемства працуе рэнтабельна, але пакуль застаюцца звышнарматыўныя складскія запасы, крыху зменшыліся аб'ёмы вытворчасці, аднак сітуацыя ў гэтых пытаннях паступова выпраўляецца. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтай восенню мае намер больш падрабязна азнаёміцца з сітуацыяй на "Гомсельмашы".
Увазе Кіраўніка дзяржавы былі прадстаўлены параўнальныя тэхнічныя характарыстыкі збожжаўборачных камбайнаў айчыннай і замежнай вытворчасці, а таксама распрацаваныя "Гомсельмашам" навінкі. У мінулым годзе былі распрацаваны, выраблены і праведзены прыёмачныя выпрабаванні трох новых узораў збожжаўборачных камбайнаў: адзін малой прадукцыйнасці - 5 кг/сек - і два павышанай з прадукцыйнасцю 14 кг/сек і 16 кг/сек. Як запэўнілі Прэзідэнта, у новай тэхнікі больш высокі ўзровень лакалізацыі.
У час папярэдняй паездкі ў Мінскі раён і азнаямлення з ходам уборачнай кампаніі Аляксандр Лукашэнка даручаў у перспектыве забяспечыць аграрыяў сучаснай айчыннай тэхнікай, здольнай эфектыўна працаваць на палях з высокай ураджайнасцю. Работа такога беларускага камбайна, які пакуль існуе толькі ў адным экзэмпляры, на гэты раз была прадэманстравана Прэзідэнту на ўборцы поля з азімай пшаніцай, дзе ўраджайнасць даходзіць да 100 ц/га. Гэта сучасная машына параўнальная з замежнымі аналагамі, але ў 2,6 раза таннейшая, напрыклад, за нямецкія камбайны. Разам з тым Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц канстатаваў, што яшчэ ёсць некаторыя тэхнічныя недапрацоўкі, якія выяўлены ў працэсе доследнай эксплуатацыі.
Аляксандр Лукашэнка даў высокую ацэнку новай тэхніцы, даручыўшы да наступнай уборачнай кампаніі паставіць як мінімум дзесяць найбольш магутных і прадукцыйных камбайнаў і паабяцаўшы пад гэта фінансавую падтрымку. "Выдатны камбайн. Трэба яго даводзіць да розуму да наступнай уборкі, - сказаў Прэзідэнт. - Да ўраджаю наступнага года трэба зрабіць як мінімум 10 камбайнаў. Мы пастараемся іх закупіць, або гаспадаркі закупяць, а мы ім дапаможам".
Абмяркоўвалася таксама пытанне аб неабходнасці абнаўлення парку камбайнаў у цэлым. Прэзідэнт даў даручэнне канчаткова вызначыцца з лінейкай новай тэхнікі, якая будзе запатрабавана ў вёсцы і якую неабходна вырабляць у Беларусі для рэалізацыі як на ўнутраным, так і знешніх рынках.
Разам з гэтым Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў кіраўніцтва сельгасгаліны, што з кожным годам аб'ёмы падтрымкі АПК з боку дзяржавы будуць паступова скарачацца, а таму неабходна беражліва ставіцца да закупляемай новай тэхнікі. "Усе павінны разумець, пачуўшы тое, аб чым мы тут гаворым, што гэта не значыць, што мы заўтра заменім усе камбайны", - заўважыў беларускі лідар.
Пры наведванні малочнатаварнага комплексу ААТ "Гастэлаўскае" Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што аграрыяў неабходна прывучаць працаваць па самых высокіх стандартах. "Трэба зярняткі лепшага, перадавога прывозіць у Беларусь і прывучаць нашых сялян і самім прывыкаць працаваць на самым высокім узроўні", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнту далажылі аб прымяненні новых тэхналогій для эфектыўнай вытворчасці высакаякаснага малака. У першую чаргу, размова ішла аб рабатызаваным абсталяванні, якое выкарыстоўваецца ў гаспадарцы. Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ў спецыялістаў эфектыўнасцю і акупнасцю пры выкарыстанні такіх тэхналогій. Высветлілася, што такое дарагое абсталяванне не ўсюды мэтазгодна выкарыстоўваць, паколькі яно можа акупіцца толькі ў перадавых гаспадарках з высокапрадукцыйным пагалоўем.
"Пытанне не ў цане, а ў акупнасці. Калі гэта прыносіць больш грошай, то на гэта трэба арыентавацца, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Але рабіць гэта трэба акуратна - там, дзе гатова гаспадарка, землі, ёсць добрая жывёла".
Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі даў яшчэ шэраг даручэнняў. Так, Прэзідэнт паставіў задачу да 1 кастрычніка дэталёва прапрацаваць план забудовы зямельных участкаў, прылеглых з абодвух бакоў да Мінскай кальцавой аўтадарогі.
Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, землі ўздоўж МКАД трэба выкарыстоўваць больш рацыянальна і па-гаспадарску. "У нас мора людзей, якія просяць участак, каб пабудаваць прадпрыемства, стаянку або яшчэ штосьці. Да 1 кастрычніка гэты план павінен быць дэталёва прапрацаваны і прадстаўлены", - запатрабаваў Прэзідэнт.
"Кальцавая дарога павінна быць вітрынай краіны, каб людзі ехалі і бачылі, што тут жывуць гаспадары, - падкрэсліў беларускі лідар. - Самае галоўнае - гэта будаўніцтва ўздоўж кальцавой дарогі - з унутранага і знешняга бакоў. Столькі зямель пустуе, на якіх можна будаваць, а вы просіце адвесці пад гэта сельгасугоддзі".
Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што кожны, няхай нават невялікі ўчастак сельскагаспадарчай зямлі, павінен дбайна выкарыстоўвацца, у тым ліку на тэрыторыях, што прымыкаюць да жывёлагадоўчых комплексаў, прысядзібных участкаў. "Усё павінна быць узарана", - падкрэсліў беларускі лідар.
Акрамя таго, Прэзідэнт заявіў аб неабходнасці вывучыць сітуацыю з выдзеленымі раней пад будаўніцтва зямельнымі ўчасткамі, і ў выпадку невыкарыстання іх па мэтавым прызначэнні ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны забіраць такія землі. "Трэба забраць усе землі, якія даўно аддадзены пад будоўлі, але да гэтага часу не забудаваны, - даручыў ён. - Усё гэта трэба падняць і прывесці ў ідэальны парадак".