Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
- 8
Рэалізацыя праекта па будаўніцтве Нежынскага горна-абагачальнага комплексу мае як рэгіянальнае, так і агульнадзяржаўнае значэнне і дасць магчымасць поўнасцю аднавіць сацыяльную інфраструктуру. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 верасня на цырымоніі пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу ЗТАА "Славкалій".
Перад пачаткам цырымоніі Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі аб выкананні яго даручэнняў па рэалізацыі інвестпраекта "Будаўніцтва горна-абагачальнага комплексу магутнасцю ад 1,1 млн да 2 млн т хларыду калію на базе Нежынскага ўчастка Старобінскага радовішча калійных солей" і яго ўплыву на развіццё рэгіёну. Аляксандру Лукашэнку быў прадстаўлены план размяшчэння пляцоўкі комплексу і знешніх камунікацый Нежынскага і Смолаўскага ўчасткаў, графік будаўнічых работ. Акрамя таго, размова ішла аб сацыяльна-эканамічным развіцці Мінскай вобласці і Любанскага раёна.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ажыццяўленне гэтага праекта дасць магчымасць вырашыць значныя эканамічныя пытанні, а таксама надасць краіне дадатковы імпульс у развіцці.
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што пачатак стварэння комплексу не проста знакавая, а гістарычная падзея. "Мы пачынаем будаўніцтва новага горна-абагачальнага комплексу, магутнасць якога складзе да 2 млн т хларыду калію ў год, - сказаў Прэзідэнт. - У перспектыве гэта дасць магчымасць нарасціць вытворчасць калійных угнаенняў у Беларусі да 14 млн т у год". Для нашай дзяржавы калійныя ўгнаенні з'яўляюцца адным з асноўных артыкулаў экспарту і важкай крыніцай паступлення валюты. Штогод мы прадаём звыш 90 % усяго аб'ёму гэтай прадукцыі, нагадаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, Беларусь - адна з нямногіх краін, якая выпускае тры асноўныя віды ўгнаенняў: азотныя, фосфарныя, калійныя. Прэзідэнт растлумачыў, чаму настолькі важным з'яўляецца развіццё вытворчасці ўгнаенняў. Цяпер, калі ў свеце галадае вялікая колькасць людзей, пытанне забеспячэння харчовай бяспекі выходзіць на першае месца. А гэта значыць, што сельскай гаспадарцы, якая ў сучасных умовах развіваецца ў тым ліку дзякуючы выкарыстанню ўгнаенняў, надаецца асаблівае значэнне.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць таго, што ў Беларусі вялікая ўвага ўдзяляецца стратэгіі развіцця калійнай галіны. "Будаўніцтва ў Любанскім раёне - трэцяя буйная будоўля, якую мы сёння вядзём, - заўважыў Кіраўнік дзяржавы. - Ідзе мадэрнізацыя і рэканструкцыя на дзеючым прадпрыемстве ў Салігорску, а таксама вядуцца работы на Петрыкаўскім горна-абагачальным камбінаце".
З гордасцю можам адзначыць, што па вытворчасці гэтага віду ўгнаенняў у разліку на душу насельніцтва мы займаем першае месца ў свеце. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер на рынку хлорыстага калію існуе вельмі жорсткая канкурэнцыя, таму ў Беларусі не спыняюцца на дасягнутым узроўні, пастаянна ўкараняюць перадавыя тэхналогіі і інавацыі, новы комплекс будзе пабудаваны па найноўшых тэхналогіях. Гэта дае магчымасць скараціць выдаткі, павялічыць эфектыўнасць выкарыстання прыродных багаццяў, нарасціць экспарт і валютныя паступленні ў краіну.
"Асноўны акцэнт у развіцці айчыннай хімічнай галіны зроблены на рэканструкцыі дзеючых вытворчых магутнасцей, стварэнні новых вытворчасцей, у першу чаргу максімальным выкарыстанні беларускай сыравіны. Увод у эксплуатацыю Нежынскага горна-абагачальнага комплексу прынясе дадатковы экспарт каля $860 млн в год. Вырастут падатковыя паступленні, зборы і плацяжы. Усё гэта пазітыўна паўплывае на эканамічнае становішча краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што на прадпрыемстве будуць створаны амаль 2 тыс рабочых месц і сацыяльная інфраструктура для камфортнага жыцця. Акрамя таго, у працэсе будаўніцтва комплексу прадугледжана магчымасць газіфікацыі 21 населенага пункта Любанскага раёна, і гэта плануецца зрабіць на працягу бліжэйшых двух-трох гадоў. Будзе пабудавана чыгуначная станцыя і 37 км чыгункі, рэканструяваны Любанскі водазабор і ачышчальныя збудаванні.
Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам будаўніцтва ўкласціся з рэалізацыяй гэтага праекта ў тэрмін і пры гэтым выканаць усё якасна.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што гэта маштабная новабудоўля будзе спрыяць імкліваму развіццю Любані і Любанскага раёна. Аляксандр Лукашэнка даручыў поўнасцю перагледзець генеральны план развіцця Любані з тым, каб да канца будаўніцтва ў Любанскім раёне Нежынскага горна-абагачальнага комплексу гэта быў самы сучасны рэгіён краіны.
Паводле яго слоў, з будаўніцтвам камбіната Любань атрымае дынаміку новага развіцця, фінансавы стан павысіцца, а адпаведна і зарплаты людзей. "Да гэтага трэба рыхтавацца, каб людзі, атрымаўшы зарплату, пакідалі яе тут, у горадзе, раёне - купіўшы тавары, выкарыстаўшы паслугі, пабудаваўшы жыллё", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што літаральна на працягу пяцігодкі Любань ператворыцца ў вельмі прыгожы горад краіны, паколькі працэс будаўніцтва комплексу пачынаецца ўжо. Рэгіёны павінны актыўна будавацца і развівацца, перакананы Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка і старшыня савета дырэктараў ААТ "НК "РусНафта" Міхаіл Гуцэрыеў заклалі капсулу з пасланнем нашчадкам у памятны камень на месцы пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу. "Мы надаём асаблівае значэнне дынамічнаму развіццю калійнай галіны і імкнёмся ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце па вытворчасці ўгнаенняў, - гаворыцца ў запісе. - Будаўніцтва новага комплексу з'яўляецца чарговым крокам у актыўным асваенні прыродных багаццяў роднай зямлі, стварэнні новых рабочых месц і павелічэнні экспартнага патэнцыялу краіны. Гэта важны інвестыцыйны праект, рэалізацыя якога паслужыць на карысць беларускага народа. Наказ будучым пакаленням - дастойна прадоўжыць пачатую справу, упэўнена ісці наперад і ўмацоўваць Айчыну стваральнымі справамі".
У час размовы з мясцовымі жыхарамі і будаўнікамі комплексу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цяпер не самы просты перыяд у развіцці сусветнай эканомікі, і гэтыя цяжкасці датыцацца любой краіны. "Вы ведаеце, што мы перажываем няпростыя часы. Але яны не катастрафічныя, калі будзем варушыцца", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама акцэнтаваў увагу на тым, што Беларусь стала для Кітая асноўнай у Еўропе пляцоўкай для рэалізацыі ініцыятывы эканамічнай зоны Шаўковага шляху.Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што "кітайскія сябры чарговы раз паабяцалі - вы нам прапануйце праекты, мы з вамі дамовімся, на самых лепшых ільготных умовах для Беларусі".
Кіраўнік дзяржавы расказаў, што ў ходзе нядаўніх сустрэч на вышэйшым узроўні з кітайскім кіраўніцтвам было пацверджана выдзяленне Беларусі $3 млрд ільготных крэдытаў і $4 млрд камерцыйных. Да таго ж гэты горна-абагачальны комплекс будзе будавацца за кошт кітайскіх крэдытаў у памеры $2 млрд, і гэта добрае ўкладанне, лічыць Аляксандр Лукашэнка. "Гэтыя $7 млрд трэба асвойваць, асвойваць у гэтыя складаныя часы, у тым ліку за кошт гэтага прайсці крызісныя гады", - заўважыў ён. Прэзідэнт расказаў, што даручыў ураду падрыхтаваць пералік праектаў, каб задзейнічаць гэтыя кітайскія рэсурсы. Прычым праекты павінны быць акупнымі і высокарэнтабельнымі.
У час размовы з жыхарамі Любанскага раёна Аляксандр Лукашэнка заклікаў не хвалявацца наконт удзелу прыватнага бізнесу ў асваенні нетраў, якія з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы. "Мы нікому нічога не аддаём (гэта ўсё застаецца ў нашай дзяржаве, мы не жулікі, вы ў чым заўгодна мяне можаце папракнуць, толькі не ў жульніцтве, я сам гэтага не рабіў і нікому не дазваляю. За дваццаць гадоў ніхто ў мяне не пагрэў рукі на дзяржаўным", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Што датычыцца гарантый цаны на калійныя ўгнаенні, то іх ніхто не можа даць. У якасці прыкладу кіраўнік дзяржавы прывёў сітуацыю з нафтай, кошт якой знізіўся са $120 за барэль да $40. "Калі сумленна жыць, не красці, не жульнічаць і не браць чужое, мы вытрымаем любыя цэны. Мы можам канкурыраваць. Калій патрэбны заўсёды", - заўважыў пры гэтым Аляксандр Лукашэнка. Беларусь у гэтым годзе атрымала $2 млрд выручкі за калійныя ўгнаенні. "Мы ўжо сёння, па-мойму, каля $2 млрд за гэтыя месяцы атрымалі выручкі пры невысокіх цэнах. Варушымся, нам давяраюць", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў канфлікт "Уралкалію" з БКК. Беларусь, як падкрэсліў Прэзідэнт, выстаяла ў гэтай сітуацыі. Каманда БКК, паводле яго слоў, "улажыла ўсіх у свеце". Прэзідэнт расказаў, што такую задачу ён паставіў перад новым кіраўніцтвам БКК. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "Уралкалій" прапаноўваў Беларусі аднавіць супрацоўніцтва.
"Яны ўжо ў студзені гэтага года і ў канцы мінулага нанеслі мне вялікія візіты і просяць: давайце зноў, гэта значыць, вазьміце назад", - сказаў Прэзідэнт. Беларускі бок прыняў рашэнне ўстрымацца ад гэтага кроку.
Акрамя таго, жыхары Любанскага раёна задавалі Кіраўніку дзяржавы пытанні, што датычацца будаўніцтва жылля, развіцця вёскі, цікавіліся яго меркаваннем вырашэння праблемы неперспектыўных населеных пунктаў. Прэзідэнт падкрэсліў, што дзяржава па-ранейшаму будзе ўдзяляць вялікую ўвагу развіццю рэгіёнаў.