Рабочая паездка ў Мінскі раён
- 4
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр
Лукашэнка 25 ліпеня ў час рабочай паездкі ў Мінскі раён паставіў задачу ў самыя
кароткія тэрміны завяршыць уборку палеглага збожжа.
Кіраўніку дзяржавы далажылі аператыўную інфармацыю аб стане пасеваў збожжавых культур. Прэзідэнт падкрэсліў, што самая галоўная задача, якая стаіць сёння перад аграрыямі, - максімальна хутка ўбраць так званую палегліцу, каб не дапусціць страт ураджаю. "Як бы ні было складана, гэта збожжа трэба ўбраць імгненна. Максімум 3-4 дні. Галоўная задача сёння - убраць палеглыя пасевы. Гэта мяне найбольш хвалюе. Усё астатняе мы зробім, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Шкада будзе збожжа, якое вырасла, калі мы яго не возьмем. Страціць такое збожжа - гэта злачынства".
Аляксандр Лукашэнка даручыў Камітэту дзяржкантролю і іншым спецыялістам пракантраляваць выкананне гэтага даручэння. "Праз 2-3 дні праверце і знайдзіце, дзе дрэнна працуюць з палеглымі збожжавымі. Гэта датычыцца ўсіх абласцей", - сказаў беларускі лідар.
Прэзідэнт дэталёва цікавіўся ў спецыялістаў прычынамі палегласці на палях і магчымымі мерамі, якія далі б магчымасць пазбегнуць узнікнення такой праблемы ў будучым. Як далажылі Кіраўніку дзяржавы, сярод усіх іншых умоў важнейшае значэнне ў гэтым пытанні мае сорт культуры, якая вырошчваецца. Некаторыя сарты, нават маючы добрую ўраджайнасць, тым не менш маюць схільнасць да палягання, што яшчэ больш ускладняецца ў выпадку дрэнных умоў надвор'я. У сувязі з гэтым Прэзідэнт даручыў удзяліць пільную ўвагу структуры пасеваў і выкарыстоўваць найбольш устойлівыя сарты. "Давайце сеяць тое, што, вы лічыце, можа выстаяць супраць ліўняў і іншага. Трэба рабіць усё для таго, каб захаваць ураджай і змагацца з гэтай палегліцай", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт у прыватнасці даручыў у наступным годзе так арганізаваць пасяўную ва ўсім Мінскім раёне, каб можна было параўнаць атрыманыя вынікі і вызначыць эфектыўнасць.
Гаворачы аб структуры пасеваў, Прэзідэнт запатрабаваў адмовіцца ад заведама стратных і даручыў Мінсельгасхарчу больш дакладна даводзіць рэкамендацыі аграрыям па прадукцыйнасці і рэнтабельнасці тых ці іншых сартоў і культур. "Рабіце вывады з сёлетняй пасяўной і ўборачнай кампаніі і выдавайце рэкамендацыі ўжо зыходзячы з вопыту", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўніку дзяржавы таксама далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі і відах на ўраджай. На 25 ліпеня, па рэспубліцы збожжавыя і зернебабовыя культуры ўбраны на плошчы 549 тыс. га, што складае 22,6% ад агульнай плошчы пасеваў. Намалочана больш як 2,1 млн т пры сярэдняй ураджайнасці 39 ц/га. Рапс ужо ўбраны на 94% плошчаў. Намалочана больш як 753,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 22,5 ц/га.
Чакаецца, што валавы збор збожжа без уліку кукурузы ў сельгасарганізацыях у свірнавай вазе складзе амаль 8 млн т.
Акрамя вывучэння сітуацыі з уборкай палеглага збожжа Аляксандр Лукашэнка наведаў у Мінскім раёне зернесушыльны комплекс, дзе азнаёміўся з арганізацыяй прыёмкі, сушкі, дапрацоўкі і захоўвання збожжа і азімага рапсу.
У час рабочай паездкі Прэзідэнт таксама запатрабаваў удзяляць больш пільную ўвагу пытанням навядзення парадку на зямлі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што асабіста сочыць за рэальнай сітуацыяй, часта бывае ў розных рэгіёнах, у тым ліку ў найбольш аддаленых месцах. Прэзідэнт прывёў прыклад адной з такіх нядаўніх паездак недалёка па тэрыторыі Віцебскай вобласці. "Заехаў у самае глухое месца - агіднае стаўленне да некаторых палёў. Думаюць, што гэта далёка, што ніхто не ўбачыць. Наплявацельскае стаўленне", - расказаў беларускі лідар.
У той жа час Прэзідэнт звярнуў увагу, што і самі грамадзяне, асабліва ў прыватным сектары і ў вёсцы, павінны прымаць актыўны ўдзел у справе па падтрыманні парадку, і даручыў кіраўніцтву мясцовай вертыкалі ўлады выбудаваць адпаведную работу з насельніцтвам.
Асабліва строгія меры, аж да канфіскацыі транспартнага сродку, кіраўнік дзяржавы даручыў прымяняць да тых, хто забруджвае навакольнае асяроддзе, звальваючы рознае смецце ў неўстаноўленых для гэтага месцах.