Прызыўная кампанія ў Беларусі прадоўжана да 1 студзеня 2021 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 снежня падпісаў Указ № 469, якім карэкціруецца Указ № 297 ад 3 жніўня 2020 года "Аб звальненні ў запас і прызыве на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве".
Згодна з дакументам тэрміны прызыўной кампаніі і адпраўкі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, да месцаў праходжання службы прадоўжаны да 1 студзеня 2021 года. Гэта дасць магчымасць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якая склалася, забяспечыць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні асабовым складам з ліку новага папаўнення ў межах колькасці, устаноўленай раней Указам № 297.


