Прывітанне ўдзельнікам ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу
Удзельнікам ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і
Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час"
Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час"
Дарагія сябры!
Віншую вас з адкрыццём ХХIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і Міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".
Для нашага народа кніга з'яўляецца неад'емнай часткай духоўнай, інтэлектуальнай і мастацкай спадчыны.
У Рэспубліцы Беларусь 2016 год аб'яўлены Годам культуры. Ён адзначаны такімі знакавымі юбілеямі, як 125-годдзе з дня нараджэння Максіма Багдановіча, 95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы. Творы класікаў літаратуры - гэта ўнікальны здабытак, які мы абавязаны беражліва захоўваць і перадаваць будучым пакаленням.
Упэўнены, што ваш форум выкліча непадробны інтарэс як у прафесіяналаў, так і ў вялікай колькасці гасцей, будзе садзейнічаць папулярызацыі якасных і змястоўных літаратурных твораў, прапагандзе кнігі ў маладзёжным асяроддзі, наладжванню ўзаемавыгадных кантактаў і развіццю міжнароднага гуманітарнага супрацоўніцтва.
Жадаю ўсім удзельнікам плённай працы і творчага натхнення, а гасцям - цікавых сустрэч і новых уражанняў.
Аляксандр Лукашэнка