Прывітанне ўдзельнікам XI Рэспубліканскага экалагічнага форуму
Удзельнікам XI Рэспубліканскага экалагічнага форуму
Паважаныя сябры!
Сардэчна рады вітаць удзельнікаў і гасцей фінальных мерапрыемстваў ХІ Рэспубліканскага экалагічнага форуму.
Ваш форум - гэта важная грамадская акцыя, якая мае высокі аўтарытэт і аказвае значны ўплыў на фарміраванне экалагічнай культуры беларусаў, выхаванне ў падрастаючага пакалення беражлівага стаўлення да сваёй зямлі.
Праводзімыя мерапрыемствы нязменна прыцягваюць у рады рэспубліканскага эколага-асветнага руху мноства новых прыхільнікаў, неабыякавых да сучаснасці і будучыні Айчыны.
Гэты форум праходзіць у Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, аб'яўлены на ўсёй прасторы СНД. Няхай ён паслужыць аб'яднанню намаганняў спецыялістаў і грамадскасці ў справе аховы прыродных багаццяў, распаўсюджвання перадавых ідэй, навуковых распрацовак і тэхналогій, якія дапамогуць зберагчы і прымножыць прыгажосць нашай планеты.
Жадаю арганізатарам, удзельнікам і гасцям форуму моцнага здароўя, плённай работы, поспехаў, шчасця і дабрабыту.
Аляксандр Лукашэнка