Прывітанне ўдзельнікам VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД
Удзельнікам VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Паважаныя сябры! Сардэчна вітаю на беларускай зямлі ўдзельнікаў VIII Форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў Садружнасці.
За сваю гісторыю Форум стаў значным фактарам развіцця міждзяржаўных адносін у гуманітарнай сферы. Сустрэчы дзеячаў навукі, культуры і адукацыі краін СНД садзейнічаюць умацаванню брацкага адзінства нашых народаў.
У Год экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя, аб'яўлены Садружнасцю Незалежных Дзяржаў, асноўнай тэмай Форуму вызначаны праблемы экалагічнай бяспекі, захавання прыроднага багацця і культурнай спадчыны. Упэўнены, што яго правядзенне паслужыць актыўнаму абмену вопытам і пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў гэтых важных напрамках сацыяльнага развіцця сучаснага грамадства.
Жадаю плённай працы Форуму, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту яго ўдзельнікам.
Аляксандр Лукашэнка