Прывітанне удзельнікам VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся". 

    "Палеская зямля - унікальны куток Беларусі са сваёй самабытнай культурай, старадаўнімі звычаямі і гісторыяй, - гаворыцца ў прывітанні. - Фестываль у гэтым годзе збірае аматараў фальклору, каб яшчэ больш напоўніць нас любоўю да роднага краю і ўразіць незвычайнымі талентамі".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што ў Год гістарычнай памяці гэты творчы форум будзе садзейнічаць духоўнаму яднанню беларускага народа, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, выхаванню гордасці за чароўныя прыродныя і духоўныя багацці Палесся.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам і гасцям фестывалю невычэрпнага натхнення, шчасця, дабрабыту, прыемных уражанняў і цёплых сустрэч.