Прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна, і павіншаваў іх з гэтай знамянальнай датай.

    "Нарадзіўся Уладзімір Мулявін у Расіі, але душой і сэрцам стаў сынам беларускай зямлі. Заснаваны ім легендарны ансамбль "Песняры" зрабіў наша музычнае мастацтва вядомым і паважаемым у свеце і сёння па праву з'яўляецца адным з культурных сімвалаў Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што творчасць Уладзіміра Мулявіна ўзбагаціла айчынную эстраду новымі тэмамі, мелодыямі і вобразамі, стала фундаментам для фарміравання адметнай стылістыкі, натхніла шэраг таленавітых паслядоўнікаў.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырую ўдзячнасць тым, хто сваёй карпатлівай працай садзейнічае захаванню памяці пра Уладзіміра Мулявіна і папулярызацыі яго творчасці. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што юбілейныя ўрачыстасці дапамогуць адкрыць новыя старонкі мулявінскай спадчыны і аддаць даніну павагі вялікаму Песняру.