Прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 55-й гадавіне ўтварэння Беларускага фонду міру

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстага сходу, прысвечанага 55-й гадавіне ўтварэння Беларускага фонду міру, і павіншаваў іх з гэтай знамянальнай датай.

    За гады сваёй дзейнасці Беларускі фонд міру набыў заслужаны аўтарытэт як унутры краіны, так і за мяжой, наладжваючы канструктыўны дыялог паміж народамі на аснове гуманізму і імкнення да ўсеагульнага ўзаемаразумення, гаворыцца ў прывітанні.

    "Сёння Беларускі фонд міру беражліва захоўвае і ўмацоўвае традыцыі мінулых гадоў, аб'ядноўваючы ў сваіх радах больш за 12 тыс. чалавек. Арганізацыя здольна эфектыўна змагацца за інтарэсы міру ў няпростай сучаснай рэальнасці, быць верным саратнікам дзяржавы ў вырашэнні сацыяльных і эканамічных праблем", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што найвышэйшая каштоўнасць Беларусі - мір у дамах яе грамадзян. Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што Беларускі фонд міру і ў далейшым будзе верна служыць на карысць Айчыны, а таксама садзейнічаць у рэалізацыі міратворчых ініцыятыў і выпрацоўцы дыпламатычных кампрамісаў у імя дабрабыту і спакою на планеце.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў здароўя, новых дасягненняў і шчасця ўсім, хто прымаў і прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага фонду міру.