Прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і балельшчыкам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Беларусі.

    Штогод у адборачных і фінальных этапах гэтых спаборніцтваў прымаюць удзел тысячы дзяцей і падлеткаў, якія не толькі спасцігаюць азы майстэрства гэтай захапляльнай гульні, далучаюцца да здаровага ладу жыцця, але і загартоўваюць волю і характар, адзначыў беларускі лідар.

    "Вельмі важна, што, сумленна змагаючыся на лёдзе за перамогу, вы таксама вучыцеся працаваць у камандзе, паважаць саперніка, радавацца поспехам і атрымліваць урокі з паражэнняў. І ў спорце гэта або ў звычайным жыцці, галоўнае - не здраджвайце сваёй мары, шукайце сваё прызванне і заўсёды імкніцеся да лепшага, каб быць дастойным грамадзянінам нашай роднай Беларусі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў удзельнікам турніру моцнага здароўя, удачы і яркіх перамог.