Прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

    Удзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з пачаткам сямнаццатых фінальных рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі "Залатая шайба".

    Штогод гэты прадстаўнічы турнір збірае юных хакеістаў з усіх куткоў нашай краіны. Кожны з вас зможа прадэманстраваць смеласць і адвагу, мэтанакіраванасць і веру ва ўласныя сілы, уменне гуляць у з'яднанай камандзе.

    "Залатая шайба" з'яўляецца сапраўднай школай падрыхтоўкі і выхавання юных хакеістаў. Прайшоўшы адбор на раённых, гарадскіх і абласных спаборніцтвах, у фінал выйшлі самыя дастойныя каманды, якія праявілі рашучасць, вытрымку і волю да перамогі.

    Спадзяюся, што для многіх з вас гэты турнір стане першым крокам на шляху ў вялікі спорт, загартуе вашы характары і прымусіць больш працаваць над сабой.

    Шчыра жадаю ўсім удзельнікам спаборніцтваў моцнага здароўя, бадзёрага настрою, удачы і яркай гульні.

    І няхай пераможа мацнейшы!

    Аляксандр Лукашэнка