Прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"
Удзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"
Дарагія сябры!
Сардэчна вітаю вас на фінальных рэспубліканскіх спаборніцтвах па хакеі сярод дзяцей і падлеткаў "Залатая шайба".
У Беларусі гэта адзін з самых папулярных і прадстаўнічых дзіцяча-юнацкіх спартыўных турніраў. У яго багатая гісторыя і шырокія перспектывы. Многія знакамітыя хакеісты пачыналі свой трыумфальны шлях менавіта з такіх спаборніцтваў.
Маладым ігракам трэба будзе сёння стаць галоўнымі дзеючымі асобамі яркага свята. Спадзяюся, што для многіх з вас гэты турнір адкрые дарогу ў вялікі спорт.
У напружанай спаборніцкай барацьбе праяўляюцца лепшыя якасці асобы - баявы характар, сіла волі, смеласць і калектывізм.
Вы заўсёды павінны помніць, што згуртаванасць каманды з'яўляецца залогам яе паспяховага выступлення.
Жадаю ўсім удачы, дастойных перамог, прыгожых і відовішчных спартыўных паядынкаў.
І няхай пераможа мацнейшы!
Аляксандр Лукашэнка