Прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў "Залатая шайба"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі "Залатая шайба" на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    "Дзякуючы настойлівасці і цярпенню вы ўпэўнена прайшлі праз строгі адбор і дабіліся права спаборнічаць на лепшых лядовых арэнах краіны", - гаворыцца ў прывітанні.

    Прэзідэнт падкрэсліў, што гульня ў хакей вучыць перш за ўсё ўпарта працаваць, узаемадзейнічаць у камандзе і сябраваць, фарміруе характар і загартоўвае волю.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што ўдзельнікі спаборніцтваў зробяць усё магчымае, каб прывесці каманду да запаветнага п'едэстала: "Няхай наперадзе ў вас будуць амбіцыйныя мэты і вялікія перамогі ў спорце, вучобе, працы і жыцці. Жадаю вам моцнага здароўя і поспехаў".