Прывітанне ўдзельнікам медыяфоруму "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету"

    Удзельнікам IX Беларускага міжнароднага медыяфоруму
    "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету"

    Паважаныя сябры!

    Сардэчна вітаю вас на IX Беларускім міжнародным медыяфоруме "Партнёрства ў імя будучыні: рэаліі глабальнага свету".

    Правядзенне сёлетняга форуму напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў глыбока сімвалічна. Мы змаглі выстаяць у той страшнай вайне дзякуючы адзінству і стойкасці савецкага народа, яго гатоўнасці адстаяць незалежнасць і шчаслівую будучыню Айчыны.

    Сёння ва ўмовах глабальнай інфармацыйнай прасторы асабліва запатрабавана адказная, сумленная журналістыка. Ваша слова павінна збліжаць дзяржавы і народы, процістаяць заклікам да разладу і варожасці, садзейнічаць наладжванню канструктыўнага дыялогу ў імя стварэння і міру.

    Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям медыяфоруму плённай працы, цікавых сустрэч і новых перспектыўных ідэй.

    Аляксандр Лукашэнка