Прывітанне ўдзельнікам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

    Удзельнікам ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу

    Дарагія сябры!

    Віншую вас з адкрыццём ХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу.

    За мінулыя 20 гадоў гэты форум стаў не толькі адной з яркіх падзей у культурным і духоўным жыцці краіны, але і набыў шырокую вядомасць у сусветнай кніжнай супольнасці. Гэта юбілейная выстаўка-кірмаш падводзіць своеасаблівыя вынікі Года кнігі, вялікай і карпатлівай работы па папулярызацыі чытання, літаратуры, мастацкага слова.

    Мы сардэчна вітаем ганаровага госця форуму – Расію, а таксама ўсіх замежных удзельнікаў, якія прадставяць экспазіцыі са сваіх краін. Перакананы, што наведвальнікі па заслугах ацэняць вашу выдавецкую прадукцыю.

    Жадаю арганізатарам і ўдзельнікам выстаўкі плённай працы і поспехаў, а яе гасцям – цікавых і запамінальных сустрэч з цудоўным светам кнігі.

    Аляксандр Лукашэнка