Прывітанне ўдзельнікам III з'езда настаўнікаў, работнікаў адукацыі дзяржаў - удзельніц СНД
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам III з'езда настаўнікаў, работнікаў адукацыі дзяржаў - удзельніц СНД.
"Правядзенне такіх форумаў ужо стала добрай традыцыяй і сведчаннем высокага статусу вашай прафесіі ў грамадстве, прызнання выключнай ролі настаўніка ў выхаванні падрастаючага пакалення, - гаворыцца ў прывітанні. - У нашы дні менавіта веды дапамагаюць чалавеку знайсці дастойнае месца ў жыцці і плённа працаваць на карысць сваёй сям'і і роднай краіны. Таму такое вялікае значэнне надаецца вашаму прафесійнаму майстэрству, уменню зацікавіць і захапіць вучняў, прымяніць самыя сучасныя метадычныя прыёмы і ўласныя распрацоўкі".
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашні з'езд прадаставіць яго ўдзельнікам магчымасць для абмеркавання актуальных праблем адукацыі, абмену вопытам і свежымі ідэямі, а яго вынікі нададуць новы імпульс развіццю плённага супрацоўніцтва педагогаў краін Садружнасці.