Прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМI ў Беларусі»
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМI ў Беларусі».
Гэта мерапрыемства з’яўляецца яркай і маштабнай падзеяй у жыцці медыйнай супольнасці, своеасаблівым прафесійным і творчым экзаменам для прадстаўнікоў журналісцкага корпуса, гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка лічыць сімвалічным, што ў гэтым годзе выстаўка праходзіць напярэдадні 70-годдзя Вялікай Перамогі. «Бессмяротны подзвіг пакалення пераможцаў знайшоў адлюстраванне і ў экспазіцыях выстаўкі. Яе пераможцы змогуць убачыць фотаработы і выданні часоў Вялікай Айчыннай вайны з архіваў рэдакцый і фондаў бібліятэк», - адзначыў Прэзідэнт.
«Сёння беларускія СМІ развіваюцца ў рэчышчы сусветных тэндэнцый, актыўна ўкараняюць найноўшыя камунікацыйныя тэхналогіі. Далейшаму ўдасканаленню айчыннай прэсы пасадзейнічаюць розныя форумы і дыскусіі, запланаваныя ў рамках мерапрыемства», - лічыць Кіраўнік дзяржавы.