Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Х Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Х Санкт-Пецярбургскага міжнароднага кніжнага салона.

    "Мудрае слова пісьменніка заўсёды было носьбітам сапраўдных каштоўнасцей, крытэрыем духоўна-маральнага развіцця грамадства. Няхай год 70-годдзя Перамогі стане сімвалічным напамінам аб тым, як важна, каб літаратурныя творы адлюстроўвалі імкненне людзей да міру, вучылі маладое пакаленне патрыятызму і адказнасці за лёс краіны", - гаворыцца ў прывітанні.

    "Духоўная, культурная роднасць народаў Беларусі і Расіі ва ўсе часы была сапраўднай асновай нашага супрацоўніцтва. Усведамленне сваёй прыхільнасці да агульных каштоўнасцей, традыцый і ідэалаў дае нам магчымасць заўсёды знаходзіць шляхі да ўзаемаразумення і згоды", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў перакананне, што ўдзел Беларусі ў статусе ганаровага госця ў юбілейным Санкт-Пецярбургскім салоне дасць магчымасць жыхарам паўночнай сталіцы Расіі азнаёміцца з літаратурнай творчасцю сучаснай Беларусі, паслужыць умацаванню добрасуседскіх адносін.