Прывітанне ўдзельнікам і гасцям VII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

    Удзельнікам і гасцям VII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

    Дарагія сябры!

    Ад усёй душы віншую вас з адкрыццём VII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

    Гэта цудоўнае свята мастацтва атрымала пастаянную прапіску на беларускай зямлі, дзе захаванне і прымнажэнне традыцый класічнай музыкі з’яўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнай культурнай палітыкі.

    Святло высокай духоўнасці, якое пранізвае ўсе мерапрыемствы фестывалю, нязменна прыцягвае сэрцы тысяч людзей. Гэты творчы форум па праву называюць адной са знамянальных падзей культурнага жыцця Еўропы. Бо ён збірае цэлую плеяду зорак сусветнай музыкі і яркіх маладых выканаўцаў, аб’яднаных праслаўленым імем маэстра Юрыя Башмета, якія дораць нам свой талент і віртуознае майстэрства.

    Упэўнены, што сёлетні фестываль узбагаціць гэтыя цудоўныя традыцыі, стане важным крокам у справе ўмацавання дружбы і творчых сувязей паміж краінамі і народамі.

    Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям фестывалю добрага здароўя, натхнення, новых творчых дасягненняў, шчасця і добрага настрою.

    Аляксандр Лукашэнка