Прывітанне ўдзельнікам і гасцям VI Кангрэса педыятраў краін СНД
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям VI Кангрэса педыятраў краін СНД.
"Прыемна адзначыць, што Кангрэс у Мінску сабраў не толькі нашых даўніх партнёраў - практыкаў і вучоных краін СНД, але і калег з далёкага замежжа. У сучасным свеце клопат аб здароўі дзяцей - важнейшая задача любой дзяржавы і адзін з асноўных прыярытэтаў у ахове здароўя. Ад падрастаючага пакалення залежыць эканамічная і сацыяльная стабільнасць грамадства, а значыць, і яго будучае", - гаворыцца ў прывітанні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дзякуючы карпатлівай і самаадданай працы беларускімі педыятрамі дасягнуты істотны прагрэс у зніжэнні дзіцячай захваральнасці, інваліднасці і смяротнасці. Забяспечана шырокае ўкараненне новых тэхналогій у гэтай сферы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што вынікі цяперашняга Кангрэса атрымаюць шырокае практычнае прымяненне і акажуць станоўчы ўплыў на развіццё медыцынскай дапамогі дзецям.