Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Нарады Бакоў Канвенцыі Эспа

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Нарады Бакоў Канвенцыі Эспа.

    "Сардэчна віншую вас на беларускай зямлі. У сучасных умовах павышэнне ўзроўню экалагічнай бяспекі - адна з самых актуальных і глабальных задач. Відавочна, што вырашыць яе можна толькі сумеснымі скаардынаванымі намаганнямі ўсёй міжнароднай супольнасці, - адзначыў Прэзідэнт. - Важная роля ў гэтым належыць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый".

    Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, правядзенне пад эгідай ААН шырокамаштабных форумаў, канвенцый дае магчымасць выпрацаваць і ажыццявіць дзейсныя праграмы і праекты ў экалагічнай сферы. Адно з такіх мерапрыемстваў - Нарада Бакоў Канвенцыі Эспа, якая ў гэтым годзе праходзіць у горадзе Мінску. "Выбар нашай краіны для правядзення такога прадстаўнічага сходу з'яўляецца прызнаннем значнага ўкладу Рэспублікі Беларусь у ахову навакольнага асяроддзя", - адзначыў беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Нарада Бакоў Канвенцыі Эспа дасць станоўчы эфект у падтрымцы мэт устойлівага развіцця, аховы прыроды і забеспячэнні спрыяльных умоў для цяперашняга і будучага пакаленняў жыхароў планеты.