Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"

    Дарагія сябры!

    Вітаю ўдзельнікаў Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся".

    Сімвалічна, што ў Год гасціннасці фестываль набыў статус міжнароднага і шырока расчыніў дзверы для ўсіх гасцей у аграгарадку Ляскавічы - у сэрцы беларускага Палесся.

    Палеская зямля - гэта ўнікальны край, скарбніца старадаўніх абрадаў, рамёстваў і фальклору, а яе жыхары вызначаюцца вялікай працавітасцю, шчырасцю і асаблівым пачуццём гумару.

    Фестываль "Кліч Палесся" дапамагае нам усвядоміць сваю ролю ў сучаснай сусветнай культуры, аб'яднаць намаганні ў вывучэнні і захаванні бясцэннай гістарычнай спадчыны.

    Спадзяюся, што гэта свята стане не толькі сапраўднай культурнай падзеяй, але і будзе садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму ўмацаванню рэгіёна і развіццю аграэкатурызму.

    Жадаю вам добрага здароўя, шчасця, невычэрпнай жыццёвай энергіі і творчых поспехаў на ніве адраджэння і захавання этнакультурных традыцый.

    Аляксандр Лукашэнка