Прывітанне ўдзельнікам і гасцям IV Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям IV Міжнароднага фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае".

    "Ваш форум зарэкамендаваў сябе як адзін з самых яркіх музычных праектаў, накіраваных на захаванне і папулярызацыю акадэмічнага мастацтва. Ён нязменна збірае лепшыя творчыя сілы Беларусі, Расіі і іншых дзяржаў", - гаворыцца ў прывітанні.

    У гэтым годзе гледачоў чакаюць выступленні музыкантаў і выканаўцаў сусветнага ўзроўню, аб'яднаных імем Уладзіміра Співакова.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што цяперашні фестываль у поўнай меры апраўдае чаканні патрабавальнай публікі, падорыць ёй мноства ўражанняў і цікавых сустрэч.

    Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам фестывалю невычэрпнага натхнення, а знатакам музыкі - новых мастацкіх адкрыццяў.