Прывітанне ўдзельнікам і гасцям фіналу XII Рэспубліканскага экалагічнага форуму
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям фіналу XII Рэспубліканскага
экалагічнага форуму.
"Клопат аб экалогіі з'яўляецца адным з важнейшых складнікаў палітыкі дзяржавы. Ад стану навакольнага асяроддзя ў многім залежыць наш дабрабыт, здароўе і бяспека. А разумнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, якімі адарыла нас прырода, садзейнічае развіццю беларускай эканомікі", - гаворыцца ў прывітанні.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што за час свайго існавання форум аб'яднаў вядучых спецыялістаў-эколагаў, прадстаўнікоў органаў улады, бізнесу і грамадскасці, унёс важкі ўклад у экалагічнае выхаванне насельніцтва, фарміраванне ў грамадстве актыўнай пазіцыі па захаванні нацыянальных прыродных багаццяў.
"Упэўнены, што ён і ў далейшым будзе заставацца пляцоўкай для пошуку новых шляхоў вырашэння экалагічных праблем", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.