Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты форум чвэрць стагоддзя служыць дабрачыннай справе аб'яднання творчай супольнасці Беларусі і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.
"За гэтыя гады пройдзены значны шлях ад сціплага фестывалю да маштабнага і ўжо добра вядомага праекта, які беражліва падтрымлівае лепшыя традыцыі тэатральнага мастацтва, - гаворыцца ў прывітанні. - Упэўнены: юбілейнае мерапрыемства стане яркай падзеяй у культурным жыцці краіны і падорыць гледачам шмат незабыўных уражанняў і пазітыўных эмоцый".
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам фестывалю новых мастацкіх адкрыццяў, цікавых пастановак, натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.