Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXI Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што шматгадовая традыцыя фестывальных сустрэч на гасціннай маладзечанскай зямлі садзейнічае высакароднай справе захавання і ўзбагачэння бясцэннай спадчыны беларускай культуры.

    "Упэўнены, сёлетні форум, прысвечаны Году гістарычнай памяці і 140-годдзю беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, падорыць гледачам радасць доўгачаканых сустрэч з вядомымі дзеячамі мастацтва, стане цэнтрам прыцягнення маладых таленавітых выканаўцаў і зноў адкрые новыя імёны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Прэзідэнт пажадаў фестывалю творчых дасягненняў, а яго арганізатарам, удзельнікам і гасцям - прыемных уражанняў, ажыццяўлення ўсіх планаў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.