Прывітанне ўдзельнікам I Еўрапейскіх гульняў у Баку
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам I Еўрапейскіх гульняў у Баку.
«Беларусь была адной з тых дзяржаў, якія падтрымалі ідэю правядзення гэтага маштабнага форуму Старога Свету, - гаворыцца ў прывітанні. – Менавіта ў Мінску ў 2011 годзе на пасяджэнні Выканкама Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў адбылося абмеркаванне праекта, а ўжо ў 2012 годзе ён быў зацверджаны на Генасамблеі ЕАК».
«Таму з’яўленне нашай дэлегацыі пад дзяржаўным сцягам Беларусі на алімпійскім стадыёне ў гасцінным азербайджанскім Баку стане для нас урачыстай і вельмі прыемнай падзеяй. Упершыню ў гісторыі будуць разыграны медалі Еўрапейскіх гульняў, і кожны ўдзельнік спаборніцтваў упіша сваё імя ў летапіс спорту», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.