Прывітанне ўдзельнікам Х з'езда Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Х з'езда Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.

    Прэзідэнт адзначыў, што ў сучасным свеце злом традыцыйных маральных норм суправаджаецца пагарджаннем урокамі гісторыі і вопытам папярэдніх пакаленняў, спробамі прынізіць подзвіг савецкіх салдат і афіцэраў, якія заўсёды неслі людзям свабоду, абаранялі іх права жыць і працаваць пад мірным небам і самім вырашаць свой лёс.

    "Воіны-інтэрнацыяналісты як ніхто ведаюць каштоўнасць чалавечага жыцця, магчымасці тварыць і гадаваць дзяцей у свабоднай ад войнаў і разбурэнняў краіне", - звярнуў увагу беларускі лідар.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане шмат гадоў свята захоўвае і прымнажае традыцыі слаўнага подзвігу ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, актыўна працуе на ніве грамадзянска-патрыятычнага выхавання, з'яўляецца надзейнай апорай для сем'яў загінулых аднапалчан. "Вы словам і справай падтрымліваеце курс на захаванне міру ў рэгіёне, стварэнне і развіццё незалежнай беларускай дзяржавы, - канстатаваў Прэзідэнт. - Упэўнены, вы і ў далейшым будзеце дастойным прыкладам мужнасці і стойкасці для маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам і гасцям з'езда здароўя, шчасця, дабрабыту і плённай працы.