Прывітанне ўдзельнікам, гасцям і наведвальнікам Беларускага аграпрамысловага тыдня
Удзельнікам, гасцям і наведвальнікам Беларускага аграпрамысловага тыдня
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з адкрыццём буйнейшага і аўтарытэтнейшага форуму аграрыяў рэспублікі - Беларускага аграпрамысловага тыдня.
Наша сельская гаспадарка, перапрацоўчая прамысловасць развіваюцца інавацыйным шляхам, аснову якога складаюць тэхніка-тэхналагічная мадэрнізацыя вытворчасці, рост ураджайнасці сельскагаспадарчых раслін і прадукцыйнасці жывёл, захаванне і павышэнне ўрадлівасці зямлі.
Спецыялізаваная выстаўка самых сучасных дасягненняў аграрнай і тэхнічнай навукі, сельскагаспадарчага машынабудавання - гэта значны фактар іх паскоранага ўкаранення.
З задавальненнем адзначаю ўзрастаючую цікавасць да такіх мерапрыемстваў, актыўны ўдзел у іх як беларускіх, так і замежных прадпрыемстваў і арганізацый.
Упэўнены, што ў рамках гэтага Тыдня адбудзецца даверны абмен ведамі і вопытам, будуць заключаны ўзаемавыгадныя кантракты, зроблены важныя крокі на шляху развіцця прагрэсіўнага супрацоўніцтва.
Жадаю вам здароўя, творчага натхнення, поспехаў, дабра і шчасця.
Аляксандр Лукашэнка