Прывітанне ўдзельнікам Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Удзельнікам Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Дарагія сябры!
Вітаю ўдзельнікаў першага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Наша краіна заўсёды паслядоўна выступала за ўмацаванне сувязей паміж дзвюма дзяржавамі і наладжванне цеснага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Таму не выпадкова менавіта ў нас упершыню праводзіцца такое маштабнае мерапрыемства па ўмацаванні прамых кантактаў беларускіх і расійскіх рэгіёнаў.
Вы сабраліся ў горадзе-героі Мінску ў знакавы час - напярэдадні 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, нашага галоўнага дзяржаўнага свята. У гэтым годзе таксама спаўняецца 15 гадоў з дня падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, які стаў важным этапам інтэграцыі на постсавецкай прасторы. У яго развіццё створаны Мытны саюз і Адзіная эканамічная прастора, ствараецца Еўразійскі эканамічны саюз.
На беларускай зямлі прадстаўнікі расійскіх рэгіёнаў нязменна былі, ёсць і заўсёды будуць жаданымі і пачэснымі гасцямі.
Упэўнены, што Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі дасць магчымасць задзейнічаць існуючыя значныя рэзервы і адкрыць новыя гарызонты доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Ад усёй душы жадаю ўсім удзельнікам Форуму плённай працы на карысць народаў Беларусі і Расіі.
Аляксандр Лукашэнка