Прывітанне ўдзельнікам фіналу Х Рэспубліканскага экалагічнага форуму

    Удзельнікам фіналу Х Рэспубліканскага экалагічнага форуму

    Дарагія сябры!

    Сардэчна вітаю ўдзельнікаў і гасцей фіналу Х Рэспубліканскага экалагічнага форуму.

    Ужо дзясяты год запар вядучыя спецыялісты Беларусі і замежных краін, прадстаўнікі дзелавых колаў і органаў улады збіраюцца для сумеснага абмеркавання актуальных пытанняў аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

    Сёння для нашай краіны важнейшая задача - забеспячэнне дынамічнага эканамічнага развіцця пры захаванні экалагічнага балансу і добрага асяроддзя для жыцця людзей.

    Упэўнены, што ваш форум стане аўтарытэтнай дыялогавай пляцоўкай для пошуку новых шляхоў вырашэння экалагічных праблем і дасць магчымасць павысіць рэзультатыўнасць прыродаахоўнай дзейнасці.

    Жадаю ўсім удзельнікам і гасцям фіналу форуму моцнага здароўя, добрага настрою, плённай працы, цікавых дыскусій і творчых поспехаў.

    Аляксандр Лукашэнка