Прывітанне ўдзельнікам спартыўна-патрыятычнай гульні "Зарнічка" і ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам фінальнага этапу спартыўна-патрыятычнай гульні "Зарнічка" і ваенна-патрыятычнай гульні "Зарніца".

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на працягу многіх гадоў абедзве гэтыя гульні былі візітнымі карткамі піянерыі і сёння яны прадаўжаюць аб'ядноўваць тысячы акцябрат і піянераў Беларусі.

    "Стаўшы часткай гэтага руху, вы далі слова захоўваць вернасць зарнічнаму братэрству, атрымалі магчымасць загартаваць дух і характар, набыць сяброў, навучыцца працаваць у камандзе, - гаворыцца ў прывітанні. - Жадаю, каб "Зарніца" і "Зарнічка" з кожным днём прырасталі разумнымі, моцнымі хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія любяць Радзіму".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што тых, хто ведае мінулае і цэніць сучаснасць роднай Беларусі, чакае наперадзе вялікая будучыня. "Рухайцеся толькі наперад, станавіцеся дастойнымі і адданымі грамадзянамі нашай краіны. Поспехаў вам, моцнага здароўя, сіл і вынослівасці", - падкрэсліў Прэзідэнт.