Прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па самба

    Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі па самба.

    "Зноў гасцінны Сочы сабраў мацнейшых самбістаў свету, каб разыграць узнагароды Кубка Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. У нашых брацкіх краінах гэты дынамічны, прыгожы і мужны від спорту карыстаецца вялікай папулярнасцю, а нацыянальныя каманды дамінуюць у свеце", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, нягледзячы на нядоўгую гісторыю, сочынскі турнір як сімвал непарушнай беларуска-расійскай дружбы ўжо мае свае добрыя традыцыі, высокі статус і, несумненна, вялікую будучыню.

    Прэзідэнт пажадаў усім удзельнікам, арганізатарам і гасцям спаборніцтваў моцнага здароўя, удачы і яркіх, запамінальных паядынкаў.