Прывітанне ўдзельнікам антыфашысцкага форуму "Задачы Міжнароднага камуністычнага руху ў барацьбе за салідарнасць прагрэсіўных сіл супраць новай фашысцкай пагрозы чалавецтву"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам антыфашысцкага форуму "Задачы Міжнароднага камуністычнага руху ў барацьбе за салідарнасць прагрэсіўных сіл супраць новай фашысцкай пагрозы чалавецтву".
"Вы паставілі перад сабой высакародную мэту - папярэдзіць чалавецтва аб небяспецы чарговай сусветнай катастрофы, адной з праяў якой становіцца адраджэнне самых антыгуманных і бесчалавечных ідэалогій і практык, - гаворыцца ў прывітанні. - Здавалася б, назаўсёды пакінутыя ў мінулым ідэі нацызму знаходзяць сёння новых паслядоўнікаў у самых развітых краінах свету. Таму голас прыхільнікаў камуністычных ідэй у барацьбе за права кожнага чалавека на мір і стваральную працу павінен гучаць настойліва і бескампрамісна".
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што намаганні ўдзельнікаў форуму будуць і ў далейшым накіраваны на ажыццяўленне прынцыпаў роўнасці, братэрства і справядлівасці.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам мерапрыемства моцнага здароўя, паспяховай працы і дасягнення пастаўленых мэт.