Прывітанне ўдзельнікам 79-й Генеральнай асамблеі МЭК
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 79-й Генеральнай асамблеі Міжнароднай электратэхнічнай камісіі.
У прывітанні гаворыцца, што тэхнічны форум такога глабальнага ўзроўню наша краіна праводзіць упершыню, што з’яўляецца ганаровай і вельмі адказнай місіяй.
Сёння Міжнародная электратэхнічная камісія - гэта вядучая арганізацыя, якая вызначае тэхнічную палітыку ў сферы энергетыкі, электратэхнікі і электронікі. Правядзенне такога прадстаўнічага мерапрыемства стварае ўнікальную магчымасць для прафесійных стасункаў экспертаў, якія прадстаўляюць вядучыя сусветныя кампаніі.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што кожны з удзельнікаў мерапрыемства адкрые Беларусь не толькі як краіну з цудоўнай прыродай, але таксама як дзяржаву з сучаснай прамысловасцю і навукай, якія ствараюцца таленавітым, адукаваным і працавітым народам.