Прывітанне ўдзельнікам XV з'езда Беларускага саюза журналістаў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XV з'езда Беларускага саюза журналістаў.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэты форум аб'яднаў лепшых прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці краіны, чые талент і цвёрдая грамадзянская пазіцыя дапамагаюць адстойваць нацыянальныя інтарэсы і захоўваць духоўныя каштоўнасці народа на перадавой барацьбы за розумы і сэрцы людзей.

    "Журналісты з аб'ектыўным поглядам, уменнем аналізаваць і работай на апярэджанне штодзень фарміруюць рэальную карціну свету і дапамагаюць арыентавацца ў інфармацыйных патоках, - гаворыцца ў прывітанні. - Падтрымліваючы традыцыйныя і развіваючы новыя фарматы, вы робіце ўсё, каб беларусы ганарыліся сваёй Радзімай, а за яе межамі аб нашай краіне гаварылі толькі праўду".

    Прэзідэнт упэўнены, што аўтарытэтнае меркаванне і грунтоўны дыялог айчынных СМІ па самых розных тэмах і ў далейшым будуць садзейнічаць вырашэнню актуальных пытанняў развіцця дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам з'езда плённай працы, прафесійных поспехаў, яркіх ідэй і паспяховых творчых праектаў.