Прывітанне ўдзельнікам XIV Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XIV Форуму гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі, які 9 кастрычніка праходзіць у Бабруйску.
"Пабрацімскі рух з'яўляецца адным з ключавых элементаў беларуска-расійскай народнай дыпламатыі, які пашырае сферы супрацоўніцтва, надае магутны імпульс інтэграцыйным працэсам, - гаворыцца ў прывітанні. - Кожная такая сустрэча - гэта не толькі дыялог сяброў, аб'яднаных агульнымі задачамі, але і абмен перадавым вопытам паміж рэгіёнамі дзвюх краін, пошук новых фарматаў і механізмаў узаемавыгаднага партнёрства".
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што парадак дня мерапрыемства змяшчае шырокую палітру напрамкаў: эканамічная кааперацыя, рэалізацыя сацыяльных праектаў, узрастаючая роля культуры і турызму ў якасці камунікатыўных інструментаў развіцця пабрацімскіх адносін. "Гэта сведчыць аб нязменным і жывым інтарэсе да ўмацавання дружбы паміж нашымі дзяржавамі. Упэўнены, сёлетні форум стане эфектыўнай платформай для вырашэння многіх практычных пытанняў саюзнага будаўніцтва", - падкрэсліў ён.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім удзельнікам самых прыемных уражанняў ад знаёмства з Бабруйскам, адным з самабытных гарадоў Беларусі, а таксама творчых здзяйсненняў і дасягнення пастаўленых мэт.