Прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    "Форум на працягу многіх гадоў выконвае высакародную місію асветніцтва, пабуджае да вывучэння багатай паэтычнай і песеннай спадчыны, садзейнічае захаванню і развіццю традыцый нацыянальнага мастацтва", - гаворыцца ў прывітанні.

    Творчая гісторыя фестывалю - гэта мноства ўнікальных і цікавых праектаў, кранальных сустрэч з прызнанымі майстрамі літаратуры і музыкі, адкрыццё яркіх маладых талентаў, адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што сёлетнія мерапрыемствы культурнага форуму стануць прыкметнай з'явай у жыцці Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў гасцям, удзельнікам і арганізатарам фестывалю поспехаў, дабрабыту і невычэрпнага натхнення.