Прывітанне ўдзельнікам другога Нацыянальнага форуму па ўстойлівым развіцці

    Дарагія сябры!

    Рады вітаць вас у Мінску на другім Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці.

    Падпісаўшы ў 2015 годзе разам з дзяржавамі - членамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Парадак дня ААН у галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, Беларусь узяла на сябе адпаведныя абавязацельствы.

    Для гэтага на працягу 9 гадоў у дзяржаве забяспечваецца паступальны эканамічны рост, паглыбляецца сацыяльная інтэграцыя, укараняюцца новыя экалагічныя ініцыятывы. Дзякуючы сістэмнай рабоце па дасягненні 17 Мэт устойлівага развіцця рэспубліка стабільна займае высокія месцы ў гэтым глабальным праекце.

    У той жа час, упэўнены, паспяховая рэалізацыя Парадку дня немагчыма без міжнароднай салідарнасці і паўнацэннага партнёрства.

    Перакананы, што сёлетні Форум не толькі стане яркай дэманстрацыяй прагрэсу Беларусі ў дасягненні МУР, але і ператворыцца ў паўнацэнную дыялогавую пляцоўку па абмене перадавым вопытам. А шматлікія замежныя госці па заслугах ацэняць знакамітую нацыянальную гасціннасць беларусаў і прыгажосць нашай цудоўнай краіны.

    Жадаю ўсім удзельнікам Форуму плённай працы і новых поспехаў у справе дасягнення Мэт устойлівага развіцця.

    Аляксандр Лукашэнка