Прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIII Міжнароднага спецыялізаванага форуму "ТІБО-2016"

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне гасцям і ўдзельнікам XXIII Міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2016".

    Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, правядзенне гэтага форуму стварае ўнікальную магчымасць для прафесійных стасункаў экспертаў вядучых сусветных кампаній і міжнародных арганізацый.