Прывітанне ўдзельнікам форуму "ТІБО-2014" і выстаўкі "СМІ ў Беларусі"
Удзельнікам XXI Міжнароднага спецыялізаванага форуму па
тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2014"
і XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі"
тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО-2014"
і XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі"
Дарагія сябры!
Вітаю гасцей і ўдзельнікаў форуму "ТІБО-2014" і выстаўкі "СМІ ў Беларусі".
За апошнія некалькі дзесяцігоддзяў інфармацыйныя тэхналогіі поўнасцю змянілі аблічча сучаснага свету, адкрыўшы перад чалавецтвам небывалыя раней магчымасці. Нездарма цяперашні этап развіцця цывілізацыі так і называецца - "інфармацыйнае грамадства".
Беларусь вызначыла амбіцыйную задачу ў бліжэйшыя гады стаць лідарам ва Усходняй Еўропе ў развіцці "лічбавай эканомікі".
Асновай нашага поспеху, упэўнены, будуць дасягненні таленавітых беларускіх вучоных, інжынераў, праграмістаў і прадпрымальнікаў, прадстаўленыя на пляцоўцы "ТІБО-2014".
Сімвалічна, што форум "ТІБО-2014" і выстаўка "СМІ ў Беларусі" праходзяць разам. Па-за Інтэрнэту традыцыйныя СМІ сёння ўжо нельга ўявіць. Відавочна, што актыўнае пашырэнне інавацыйных тэхналогій у айчынную медыясферу - фундамент яе поспеху.
Ад усёй душы жадаю ўдзельнікам і гасцям гэтых мерапрыемстваў хутчэйшага дасягнення намечаных мэт і плённай работы на карысць беларускага народа.
Аляксандр Лукашэнка