Прывітанне членам спартыўнай дэлегацыі Беларусі на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў Сочы

    Членам спартыўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года ў г.Сочы (Расійская Федэрацыя)

    Дарагія сябры!

    Мінула дваццаць гадоў з таго часу, як Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай камандай на зімовых Алімпійскіх гульнях у нарвежскім Лілехамеры, дзе беларускія спартсмены заваявалі два сярэбраныя медалі, адкрыўшы лік алімпійскім узнагародам.

    Спорт выбіраюць мужныя, мэтанакіраваныя і моцныя духам людзі, якім пад сілу ва ўпартай барацьбе прадоўжыць слаўныя традыцыі і абараніць спартыўны гонар нашай краіны.

    Перакананы, што менавіта вы з'яўляецеся лепшымі прадстаўнікамі беларускага спорту, здольнымі паказаць на алімпійскіх арэнах сваю волю, майстэрства і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

    Удзел у Алімпійскіх гульнях - гэта знамянальная падзея, якой папярэднічала карпатлівая работа і старанная падрыхтоўка як спартсменаў, так і адпаведных арганізацый. Усё да дробязей было прадугледжана і зроблена - цяпер засталося толькі кожнаму з вас прыкласці намаганні, каб забяспечыць паспяховыя выступленні на алімпійскіх спаборніцтвах.

    Шчыра жадаю вам удачы і яркіх перамог на славу нашай Радзімы.

    Аляксандр Лукашэнка