Прысуджэнне спецыяльнай прэміі "Беларускі спартыўны Алімп" 2015 года

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 30 снежня падпісаў Указ № 529 "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2015 года.

    За актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць гарманічнаму фарміраванню асобы, прэмія прысуджана рэдактару аддзела спорту рэдакцыі газеты "Советская Белоруссия" Сяргею Канашыцу, трэнеру-выкладчыку аддзялення веславання на байдарках і каноэ Магілёўскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту Віктару Капітонаву, спартсмену-інструктару нацыянальнай каманды па веславанні на байдарках і каноэ Марыне Літвінчук.