Прысуджана спецыяльная прэмія "Беларускі спартыўны Алімп" 2020 года

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў Указ № 500 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "Беларускі спартыўны Алімп" 2020 года.

    Прэміі ўдастоены трэнер-выкладчык Сенненскай СДЮШАР Валерый Лектараў, загадчык аддзела спартыўных навін Агенцтва тэлевізійных навін НДТРК Мікалай Стула і дырэктар Мясцовага дабрачыннага фонду імя Аляксея Талая, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце Аляксей Талай.

    Узнагарода ім прысуджана за актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіцці фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы.