Прывітанне ўдзельнікам і гасцям Адкрытага кубка па самба на прызы Прэзідэнта
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям Адкрытага кубка Еўропы па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што турнір 2022 года прымае атлетаў і балельшчыкаў у новым высокім міжнародным статусе, набываючы ўсё большае прызнанне ў майстроў гэтага папулярнага і відовішчнага віду спорту.
"Упэўнены, што нашы спаборніцтвы, як заўсёды, падораць паклоннікам шмат прыгожых паядынкаў, незабыўных уражанняў і стануць яркім стартам сусветнага сезона самба", - падкрэсліў беларускі лідар.
Прэзідэнт пажадаў удзельнікам, гасцям і гледачам турніру моцнага здароўя, удачы і сумленнай, бескампраміснай барацьбы.