Прывітанне ўдзельнікам ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам ХХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

    "За гады існавання адзін з буйнейшых творчых форумаў мастацтваў стаў неад'емнай часткай культурнага жыцця нашай краіны, менавіта тут упершыню заззялі зоркі многіх папулярных сёння артыстаў і паэтаў, - гаворыцца ў прывітанні. - Унікальны фармат мерапрыемства дае магчымасць аб'яднаць на сваіх канцэртных пляцоўках некалькі пакаленняў знакамітых дзеячаў культуры і зусім маладых таленавітых выканаўцаў".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што праграма фестывалю, прысвечанага на гэты раз Году народнага адзінства, зноў прыцягне ўвагу вялікай глядацкай аўдыторыі новымі цікавымі праектамі і будзе садзейнічаць умацаванню міру і згоды ў нашым грамадстве.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў удзельнікам форуму творчага натхнення, канкурсантам - яркіх выступленняў, а гасцям - незабыўных уражанняў ад сустрэчы з высокім мастацтвам.