Прывітанне ўдзельнікам XV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XV Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня".

    "Гэта сапраўды ўнікальная для айчыннага медыяасяроддзя падзея аб'ядноўвае людзей, чые талент і майстэрства ствараюць сучаснае аблічча тэлеіндустрыі суверэннай Беларусі, на экране і ў жыцці служаць крыніцай ісціны і маральным арыенцірам для беларускага гледача", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што кожны раз конкурс радуе арыгінальнай праграмай і свежымі творчымі ідэямі, адкрывае новыя імёны і цікавыя праекты, задае стандарты ў тэлеэфіры і фарміруе густы аўдыторыі гледачоў.

    "Упэўнены, што конкурсныя ўзнагароды знойдуць сваіх дастойных уладальнікаў, а цырымонія ўшаноўвання пераможцаў і лаўрэатаў стане сапраўдным святам і чарговай яркай старонкай у летапісе беларускага тэлебачання", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.