Прывітанне удзельнікам VIII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне арганізатарам, удзельнікам і гасцям VIII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся".

    "За гады існавання гэты самабытны фальклорны форум стаў значнай падзеяй у культурным жыцці краіны, - гаворыцца ў віншаванні. - Фестываль беражліва захоўвае спадчыну продкаў, далучае да каштоўнага нацыянальнага здабытку і садзейнічае ўмацаванню добрасуседскіх сувязей і дружбы. Яго мерапрыемствы праходзяць з нязменным поспехам і вызначаюцца глыбокай эмацыянальнасцю".

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што культурнае свята ў гэтым годзе будзе яркім і незабыўным, падорыць жыхарам і гасцям Беларускага Палесся нямала новых уражанняў і цікавых сустрэч.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў арганізатарам і ўдзельнікам фестывалю выдатнага настрою, невычэрпнага натхнення і моцнага здароўя.